Баранавіцкае вагоннае дэпо
Начальнік дэпо Вашчылка Сяргей Аляксандравіч
Намеснік начальніка-галоўны інжынер Яцук Сяргей Васільевіч
Намеснік начальніка дэпо Сільчанкаў Дзяніс Сцяпанавіч
Намеснік начальніка дэпо Гапоненка Андрэй Віктаравіч
Намеснік начальніка дэпо па рамонце Ляляўскі Мікалай Віктаравіч
Намеснік начальніка дэпо па ідэалагічнай працы, кадрах і сацыяльных пытаннях Хаванскі Віталь Вітальевіч
Галоўны бухгалтар Кузняцова Вольга Рыгораўна
Кантактная інфармацыя:
Тэл./факс (+375 163) 492222, 492469, 454329
e-mail: bar_vag@brnv.rw
Мінскі тупік, 7, 225320, Брэсцкая вобласць, г. Баранавічы, Рэспубліка Беларусь
Баранавіцкае вагоннае дэпо пабудавана ў 1950 годзе і прызначана для вытворчасці дэпоўскага і капітальнага рамонту вагонаў-хопераў розных мадыфікацый: мінералавозаў, збожжавозаў, цэментавозаў, як для Беларускай чыгункі, так і для прадпрыемстваў уласнікаў ААТ «Беларусь калій», ААТ «Гродна Азот», а таксама прадпрыемстваў уласнікаў краін СНД і Балтыі, а таксама бягучым адцэпачным рамонце і тэхнічным абслугоўванні грузавых і пасажырскіх вагонаў.
У склад дэпо ўваходзяць наступныя ўчасткі:
- Вагоназборачны вытворчы ўчастак; у вагоназборачным участку робіцца рамонт кузаваў вагонаў, дахаў вагонаў, выгрузных прыбораў;
- рамонтна-механічны вытворчы ўчастак; у цялежачным аддзяленні рамонтна-механічнага ўчастка выконваюцца работы па рамонце цялежак грузавых вагонаў і іх камплектуючых, а таксама іх дыягностыка;
- колава-ролікавы вытворчы ўчастак; у колава-ролікавым участку робіцца поўная і прамежкавая рэвізіі колавых пар, а таксама поўная дыягностыка колавых пар;
- аўтаконтрольны вытворчы ўчастак; у аўтакантрольном участку выконваюцца работы па рамонце тармазных прыбораў і іх выпрабаванню.
- інструментальна-мантажны вытворчы ўчастак;
- вытворчы ўчастак рамонту і абслугоўвання электраабсталявання;
- гаспадарчы ўчастак;
- эксперыментальны ўчастак.
- пункт тэхнічнага абслугоўвання вагонаў на станцыі Баранавічы-Цэнтральныя;
- пункт тэхнічнага абслугоўвання вагонаў на станцыі Баранавічы-Палескія;
- пункт тэхнічнага абслугоўвання вагонаў на станцыі Ліда;
- пункт тэхнічнага абслугоўвання вагонаў на станцыі Лунінец;
- пункт тэхнічнага абслугоўвання вагонаў на станцыі Сітніца;
Для забеспячэння бесперабойнай працы асноўных рамонтных участкаў у дэпо маюцца таксама дапаможныя ўчасткі:
Акрамя работ па дэпаўскому і капітальнаму рамонту вагонаў прадпрыемства ажыццяўляе бягучы адцэпачны рамонт і тэхнічнае абслугоўванне грузавых і пасажырскіх вагонаў. Для ажыццяўлення гэтых работ прызначаны наступныя пункты тэхнічнага абслугоўвання вагонаў:
Пункты тэхнічнага абслугоўвання вагонаў ажыццяўляюць кантроль тэхнічнага стану вагонаў, якія знаходзяцца ў сфарміраваных саставах і транзітных цягніках, а таксама парожніх вагонаў пры падрыхтоўцы іх да перавозак без адчэпкі ад саставу ці групы вагонаў; выяўленне непаладак; выкананне неабходнага бягучага адцэпачнага рамонту вагонаў.
.