Лакаматыўнае дэпо Баранавічы
Начальнік лакаматыўнага дэпо
Пракуда Сяргей Аляксандравіч (+375 163) 49 28 00
Намеснік начальніка дэпо-галоўны інжынер
Тушыч Сяргей Андрэевіч (+ 375 163) 49 50 05
Намеснік галоўнага інжынера
Кажэкін Сяргей Феліксавіч (+ 375 163) 49 29 82
Намеснік начальніка дэпо
Борсук Дзмітрый Сяргеевіч (+ 375 163) 49 50 01
Намеснік начальніка дэпо
Сегай Дзмітрый Яўгенавіч (+ 375 163) 49 50 03
Намеснік начальніка дэпо
Герасімовіч Сяргей Іванавіч (+ 375 163) 49 29 98
Начальнік аддзела бухгалтарскага ўліку
Калановіч Мікалай Мікалаевіч (+ 375 163) 49 55 69
Кантактная інфармацыя:
Тэл. (+375 163) 49 50 00,Факс (+375 163) 66 05 46. E-mail: tch3@brnv.rw.by
Адрас: 225406, Рэспубліка Беларусь, г. Баранавічы, вул. Даватара, 1
Асноўная дзейнасць
На сённяшні дзень лакаматыўнае дэпо Баранавічы – гэта шматпрофільнае высокамеханізаванае і самае буйное рамонтна-эксплуатацыйнае прадпрыемства Беларускай чыгункі.
У вытворчую структуру дэпо ўваходзяць: цэх па тэхнічнаму абслугоўванню і рамонту лакаматываў, цэх па рамонту электрацягнікоў, цэх па тэхнічнаму абслугоўванню і рамонту МВРС, эксплуатацыя. Структурныя падраздзяленні депо забяспечаны высокакваліфікаваным персаналам, здольным вырашаць самыя складаныя тэхналагічныя задачы.
Асноўнымі напрамкамі вытворчай дзейнасці дэпо з'яўляюцца:
- выкананне капітальных рамонтаў КР-1, КР-2 і бягучага рамонту БР-3 электрацягнікам серыі ЭР-9, электравозам серыі ВЛ80с, ЧС-4Т;
- выкананне сярэдніх рамонтаў СР-1 і СР-2, капітальных рамонтаў КР-1 электравозам серыі БКГ;
- выкананне бягучага рамонту БР-2 электравозам серыі ВЛ80с, БКГ;
- выкананне тэхнічнага абслугоўвання ТА-2, ТА-3, ТА-4, бягучага рамонту БР-1 лакаматываў, электрацягнікоў і дызель-цягнікоў;
- звычайны і поўны агляд колавых пар электравозаў і электрацягнікоў;
- прыём, захоўванне, водпуск гаруча-змазачных матэрыялаў.
Сістэмы менеджменту прадпрыемства.
У лакаматыўным дэпо Баранавічы ўкаранёны:
-
сістэма менеджменту якасці бягучага, сярэдняга і капітальнага рамонтаў (у тым ліку з прадаўжэннем тэрміну службы) электрацягнікоў серыі ЭР9у/і, электравозаў серыі ВЛ80с, БКГ1 і БКГ2 і іх складовых частак і паверцы сродкаў вымярэнняў параметраў руху (хуткасцямераў лакаматыўных), якая адпавядае патрабаванням СТБ ISO 9001-2015 “Сістэмы менеджменту якасці. Патрабаванні” (сертыфікат адпаведнасці № BY 112 05.01.021.03 00088 выдадзены 16.09.2024, тэрмін дзеяння да 15.09.2027);
-
сістэма менеджменту здароўя і бяспекі пры прафесійнай дзейнасці аказання транспартных паслуг, звязаных з перавозкай грузаў і пасажыраў, арганізацыі і правядзення тэхнічнага абслугоўвання і рамонту лакаматываў і маторвагоннага рухомага саставу, якая адпавядае патрабаванням СТБ ISO 45001-2020 “Сістэмы менеджменту здароўя і бяспекі пры прафесійнай дзейнасці. Патрабаванні і кіраўніцтва па выкарыстанні” (сертыфікат адпаведнасці № BY/112. 05.04.080.02 00294, выдадзены 23.09.2024, тэрмін дзеяння да 22.09.2027).
Калектыў лакаматыўнага дэпо Баранавічы з'яўляецца неаднаразовым лаўрэатам і дыпламантам розных конкурсаў у галіне якасці. У іх ліку – конкурс на суісканне Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці (2011), Прэміі Брэсцкага аблвыканкама за дасягненні ў галіне якасці (2009, 2014, 2017 і 2018), конкурс «Лепшая арганізацыя Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь у галіне якасці» у намінацыi «Паслугі насельніцтву» (2012).
Улічваючы шырокія магчымасці існуючага парку абсталявання, кваліфікацыю кадраў, мы гатовы разгледзець любыя прапановы па асваенні выпуску новых вырабаў і выкананні разавых заказаў.













