Баранавічы-Цэнтральныя
Начальнік станцыі
Контактная інфармацыя:
Тэл. (+375 163) 49 27 73, тэл./факс (+375 163) 44 77 38.
Адрас: 225407, г. Баранавічы, вул. Вільчкоўскага, 5а
Станцыя Баранавічы-Цэнтральныя з'яўляецца адасобленным структурным падраздзяленнем (філіялам) транспартнага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі.
Станцыя па сваім прызначэнні і характару выконваемай работы з’яўляецца сартавальнай, па аб'ёму аперацый аднесена да пазакласнай.
У склад станцыі уваходзяць:
-
станцыя Барановічы-Палескія 2 класа;
-
станцыя Баранавічы-Паўночныя 4 класа;
-
станцыя Бараўцы 4 класа;
-
раз’езд Дамашэвічы;
-
раз’езд Русіно;
-
станцыйны тэхналагічны цэнтр апрацоўкі цягніковай інфармацыі і перавозачных дакументаў;
-
пункт камерцыйнага агляду цягнікоў;
-
вакзал Барановічы-Палескія;
- пасажырскі будынак Барановічы-Центральныя.
Станцыя Баранавічы-Цэнтральныя выконвае аперацыі па пропуску і перапрацоўцы поездапатокаў на чыгуначных напрамках у адпаведнасці з дзейным графікам руху цягнікоў, расфарміраванню і фарміраванню саставаў цягнікоў, устаноўленых планам фарміравання Беларускай чыгункі, арганізацыю абслугоўвання пасажыраў, рэалізацыю праязных дакументаў (білетаў) на цягнікі рэгіянальных, міжрэгіянальных і межнародных ліній, размяшчэнне ў пакоях адпачынку, аперацыі па тэхнічным, камерцыйным абслугоўванні, інфармацыйнае забеспячэнне тэхналагічных працэсаў станцыі, абслугоўванне чыгуначнага пуці неагульнага карыстання і месцаў агульнага карыстання, пагрузку, выгрузку і перавозку кантэйнераў.














