Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Баранавiцкае аддзяленне Беларускай чыгункi

Баранавічы-Цэнтральныя

Начальнік станцыі

Новікаў Анатоль Віктаравіч

Прыём па асабістых пытаннях па панядзелках з 16.00 да 17.00.
Тэлефоны для запісу на прыём: (+375 163) 49 57 00, 49 56 96.
Контактная інфармацыя:Тэл. (+375 163) 49 27 73

тэл. / факс (+375 163) 44 77 38.

Адрас: 225407, г. Баранавічы, вул. Вільчкоўскага, 5а

Станцыя Баранавічы-Цэнтральныя Беларускай чыгункі з'яўляецца самастойным лінейным падраздзяленнем Беларускай чыгункі і непасрэдна падпарадкоўваецца РУП «Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі».

Станцыя па сваім прызначэнні і характару выконваемай работы з'яўляецца сартавальнай, па аб'ёме аперацый, якія выконваюцца з пасажырскімі і грузавымі цягнікамі, вагонамі, і складанасці працы, аднесеная да пазакласнай.

У склад аб'яднанай станцыі ўваходзяць станцыі 5 класа:
 

  • Баранавічы-Паўночныя;
  • Бараўцы;
  • Дамашэвічы.

Для выканання аперацый пагрузкі і выгрузкі грузаў служаць грузавыя раёны № 1, 2 Ваўкавыская, Брэсцкая рампы, пад'язныя шляхі прадпрыемстваў.

Асноўныя напрамкі дзейнасці:

  • пагрузачна-разгрузачныя работы на адкрытым рухомым саставе з вагой аднаго месца да 30 тон;
  • пагрузачна-разгрузачныя работы ў крытых вагонах і аўтамашынах з вагой аднаго месца да 1,5 тон;
  • дастаўка грузаў аўтатранспартам па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
  • выраб здымных грузазахватных прыстасаванняў;
  • выгрузка навалочных грузаў з адкрытага рухомага састава, пагрузка ў аўтатранспарт;
  • пагрузка, выгрузка і перавозка сярэднетанажных і вялікагрузных кантэйнераў.