Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Баранавiцкае аддзяленне Беларускай чыгункi

Аб'яднаная станцыя Гродна (станцыі: Гродна, Аульс, Ласосна, Брузгі, Парэчча)

Начальнік станцыі

Лысенка Мікалай Васільевіч
Прыём па асабістых пытаннях кожны другі панядзелак месяца з 16.00.
Тэлефоны для запісу на прыём: (+375 152) 73 42 00

Контактная інфармацыя:

Тэлефон (+375 152) 73 43 52
Факс (+375 152) 72 24 58 (прыёмная).
Адрас: 230023, Рэспубліка Беларусь, г. Гродна, вул. Будзёнага, 37

Аб'яднаная станцыя Гродна аказвае транспартныя паслугі па перавозцы грузаў чыгуначным транспартам па Рэспубліцы Беларусь і міжнародных зносінах, у тым ліку:

  • кансультацыі па ўмовах перавозкі грузаў (у т. ч. скорапсавальных, негабарытных, цяжкавагавых);
  • папярэдні разлік правазных плацяжоў, у тым ліку па Расійскай Федэрацыі;
  • афармленне перавозачных дакументаў;
  • дэклараванне экспартна-імпартных грузаў;
  • пераадрасоўка грузаў па заяве адпраўнікоў, атрымальнікаў на краіны СНД і Балтыі;
  • пераважванне грузаў на вагонных і таварных вагах;
  • пламбаванне вагонаў і кантэйнераў;
  • захоўванне грузаў у крытых складах і на адкрытых пляцоўках;
  • прадастаўленне вагонаў і кантэйнераў для перавозкі грузов.

Участок пагрузачна-разгрузачных работ Баранавіцкай механізаванай дыстанцыі

Усе віды пагрузачна-разгрузачных работ з аўтамабільнага транспарту на чыгуначны і з чыгуначнага на аўтамабільны, у тым ліку:

1. Па станцыі Аульс:

  • на пляцоўцы па выгрузцы (пагрузцы) грузаў з адкрытага рухомага саставу казлавымі кранамі да 20 т у адным месцы, грузаў у скрыневай упакоўцы і без упакоўкі, металапракат, жалезабетонныя вырабы, лесаматэрыялы;
  • на павышаным шляху выгрузка сыпкіх грузаў;
  • на кантэйнернай пляцоўцы кантэйнераў масай да 20 т;
  • у крытым ангарным складзе тарна-адзінкавых грузаў.

2. Па станцыі Ласосна:

- перагруз розных цяжкавагавых грузаў кранам да 10 т;
- перагруз тарна-адзінкавых грузаў дызельнымі пагрузчыкамі;
- перагруз грузаў з вагонаў вузкай каляіны на шырокую, пагрузка грузаў у вагоны заходнееўрапейскай каляі.

    3. Па станцыі Брузгі:

    • перагруз розных цяжкавагавых грузаў і кантэйнераў кранамі грузападымальнасцю да 50 т.

    Чыгуначны вакзал Гродна прапаноўвае наступныя віды паслуг:

    • даведка;;
    • продаж білетаў на прыгарадныя і пасажырскія цягнікі;
    • афармленне групавых заявак і міжнародных заказаў, браніраванне месцаў;
    • пакоі адпачынку;
    • выдзяленне пасажырскіх вагонаў для праезду суправаджаючых;
    • прыём да перавозкі багажу і грузабагажу, грамадзян і арганізацый;
    • камера захавання ручной паклажы;
    • паслугі ксеракапіравання.

    Участак Ваўкавыскай дыстанцыі пуці: рамонт і абслугоўванне шляхоў.