Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Баранавiцкае аддзяленне Беларускай чыгункі

Правілы пасажырскіх перавозак

Перавозка пасажыраў

1. Дакументы, якія даюць пасажыру права праезду

Дакументам на права праезду з'яўляецца праязны дакумент устаноўленай формы.

Праязныя дакументы, набытыя пасажырамі, сапраўдныя на час руху цягніка, у адпаведнасці з дадзенымі, названымі ў праязным дакуменце.

Пры адсутнасці прамых зносін да станцыі прызначэння, можна аформіць праязныя дакументы на кожны бесперасадачны ўчастак маршруту пры  наяўнасці свабодных  месцаў у цягніках.

Пасажыру, едучаму ў вагоне з пераменным  трафарэтам, афармляецца  адпаведны роду вагона і катэгорыі цягніка праязны дакумент не далей станцыі змены трафарэта.

Праязныя дакументы, якія маюць прыкметы падробкі, а таксама выпраўлення, не завераныя чыгункай, лічацца несапраўднымі і адбіраюцца служачымі чыгункі, якія маюць права праверкі праязных дакументаў. Для далейшага руху пасажыр павінен набыць праязны дакумент.

2. Прадастаўленне месцаў у вагоне

Пры праездзе ў пасажырскім цягніку кожны пасажыр, як правіла, мае права займаць толькі адно месца, названае ў праязным дакуменце. Аднак, па просьбе пасажыра і наяўнасці свабодных месцаў, чыгунка  можа пры афармленні праезду «туды» падаць пасажыру асобнае купэ ў спальным вагоне. Пасажыр у дадзеным выпадку аплачвае поўны кошт праезду па фактычнай колькасці  месцаў у купэ.

3. Прадастаўленне пасцельных прыналежнасцяў

Праваднікі вагонаў са спальнымі месцамі выдаюць пасажырам пасцельныя прыналежнасці на ўвесь шлях следавання за плату, памер якой устанаўліваецца чыгуначнай адміністрацыяй.

У выпадку адчэпкі вагона, пасажыр, які аплаціў камплект пасцельных прыналежнасцяў, атрымлівае іх зноў бясплатна, на падставе акта, складзенага правадніком вагона і заверанага подпісам начальніка цягніка і штэмпелем начальніка станцыі.

4. Падаўжэнне тэрміну прыгоднасці  праязных дакументаў ажыццяўляецца ў наступных выпадках:
  • Пры  непрадастаўленні пасажыру месца ў цягніку (акрамя прыгараднага) - на ўвесь час да адпраўлення наступнага цягніка, у якім пасажыру будзе прадастаўлена месца.
  • У пунктах перасадкі пры спазненні  ўзгодненых цягнікоў - на ўвесь час затрымкі  пасажыра да прадастаўлення яму магчымасці  працягнуць  паездку.
  • Пры хваробе пасажыра - на ўвесь час хваробы пры прад'яўленні даведкі  лячэбнай установы.
  • Не больш   аднаго  разу  пры прыпынку  пасажыра ў дарозе - на тэрмін не больш за 10 сутак. У дадзеным выпадку пасажыр павінен прад'явіць свой праязны дакумент начальніку станцыі (вакзалу) на працягу 3 гадзін з моманту прыбыцця на станцыю цягніка, з якім ён ехаў, для прастаўлення адзнакi.

 

 

Пры аднаўленні паездкі пасажыр абавязаны даплаціць кошт плацкарты.  Пасажыр, якая прад'явіў  у  цягніку праязны дакумент са скончаным тэрмінам прыгоднасці, лічыцца безбілетным.

5. Змяненне ўмоў праезду
  • У дарозе пасажыр можа змяніць умовы праезду ў дадзеным цягніку і перайсці ў вагон вышэйшай катэгорыі, у параўнанні з паказаным у яго праязным дакуменце, пры наяўнасці свабодных месцаў і пры выплаце ім розніцы ў кошце праезду ў адпаведнасці з ужывальнымі тарыфамі. Выплата розніцы ў кошце праезду можа быць праведзена толькі ў начальніка цягніка. Пасажыру ў гэтым выпадку выдаецца доплатная квітанцыя.

  • У выпадку непрадастаўлення  пасажыру месца ў вагоне  згодна  праязнога дакумента (з прычыны падвойнай продажы месцаў або адчэпкі вагона на станцыі адпраўлення  ці  ў дарозе) чыгунка абавязана  даць яму (па згодзе) месца ў іншым вагоне, нават больш высокай катэгорыі. Розніца ў кошце праязнога дакумента ў такім разе не сыскваецца. Калі пасажыру прадастаўлена месца, кошт якога  менш ы кошту названага у праязным дакуменце, то чыгунка  вяртае розніцу ў кошце праезду.

  • Калі пасажыру не можа быць прадастаўлена месца ў цягніку згодна   праязнога дакумента, то  чыгунка абавязана  змясціць пасажыра без спагнання розніцы ў кошце праезду ў іншы цягнік, які  рухаецца да той жа станцыі прызначэння.
  • Пры адмове пасажыра ад прапанаванай яму замены месца, чыгунка  вяртае  пасажыру кошт праязных дакументаў.

Перавозка ручной паклажы

1.  Рэчы, якія дапускаюцца да перавозкі ручной паклажай
  • Пасажыр мае права правозіць пры сабе бясплатна лёгкапераносныя прадметы (ручную паклажу).
  • Агульная маса ручной паклажы, якая перавозіцца бясплатна , не павінна перавышаць 36 кг на кожны поўны праязны дакумент або дзіцячы.
  • Для размяшчэння ручной паклажы  пасажыр выкарыстоўвае прызначаныя для гэтага ў вагоне месцы.
  • У выглядзе ручной паклажы зверхустаноўленай нормы, якая перавозіцца бясплатна, дапускаюцца перавозкі складаных  дзіцячых і інвалідных калясак, калі дзіця або інвалід, для якіх прызначаны каляскі, едуць  у цягніку.
  • Электронная, бытавая, відэа-і аудыётэхніка, якая патрабуе асаблівай асцярожнасці  пры перавозцы, можа перавозіцца ў лік нормы ручной паклажы ў пасажырскіх вагонах на месцы, прадастаўленым пасажыру, калі іх памер па суме трох вымярэнняў не перавышае 200 см.
  • У лік устаноўленай нормы правозу ручной паклажы дазваляецца перавозіць пры сабе ў разабраным і ўпакаваным выглядзе не больш за адзін ровар без матора, калі ён па сваіх памерах можа быць змешчаны на месцах, прызначаных для размяшчэння ручной паклажы
Правоз залішняй ручной паклажы адным пасажырам ў зносінах БЧ-УЗ, БЧ-РЖД, у тым ліку транзітам праз Літоўскую Рэспубліку і ў вагонах фарміравання БЧ, УАЗ і РЖД ажыццяўляецца:
  • вагой да 14 кг за асобную плату, унесеную у касу на на станцыі адпраўлення па тарыфе багажу вагой 20 кг багажу ў плацкартных, 4-х мясцовых купэйных вагонах і 2-х мясцовых вагонах СВ;
  • вагой да 50 кг на адзін дадаткова набыты за поўны кошт праязны дакумент у 4-х мясцовых купэйных вагонах і 2-х мясцовых вагонах СВ;
  • у 4-х мясцовых купэйных вагонах вагой да 150 кг з аплатай поўнага кошту праязных дакументаў усіх месцаў у купэ, уключаючы кошт сэрвісных паслуг.
2.Залішнюю ручную паклажу пасажыр павінен здаць у багаж.
3.Прадметы, забароненыя да перавозкі ў выглядзе ручной паклажы:
  • Забараняецца перавозіць прадметы, якія могуць пашкодзіць ці забрудзіць вагон, прычыніць шкоду іншым пасажырам або іх рэчам;
  • Вогненебяспечныя, лёгкаўзгаральныя, самаўзгаральныя, выбуховыя, радыёактыўныя, з'едлівыя і атрутныя рэчывы;
  • Зараджаная зброя;
  • Прадметы, якія могуць унесці інфекцыю або валодаюць смуродным пахам;
  • Прадметы, якія не дапускаюцца да перавозак мытнымі і іншымі правіламі;
  • Буйнагабарытныя прадметы, памер якіх па суме трох вымярэнняў перавышае 200 см.

Калі перавозчык мае падставу меркаваць аб невыкананні сапраўдных палажэнняў (акрамя падпункта 5), ён мае права праверыць  змесціва ручной паклажы.   Праверка павінна праводзіцца ў прысутнасці пасажыра.