У лакаматыўным дэпо Ваўкавыск эканоміць дапамагаюць рацыяналізатары
02 ліпеня 2013
Каля 20 рацыяналізатарскіх прапаноў ўкаранёна ў гэтым годзе ў лакаматыўным дэпо. У асноўным яны накіраваны на ўдасканаленне тэхналогіі вытворчасці і паляпшэнне аховы працы. Напрыклад, гадавы
эканамічны эфект ад асваення рамонту дэмпфераў крутильных ваганняў дызеля 5Д49 складае больш за 600 мільёнаў рублёў.
Распрацоўшчыкамі новаўвядзенні сталі начальнік дэпо Пётр Капітан, галоўны інжынер Эдуард Яновіч і галоўны тэхнолаг Віктар Гуштын, які па выніках 2012 года прызнаны лепшым рацыяналізатарам Беларускай
чыгункі.
У мінулым годзе ў лакаматыўным дэпо ўкаранілі каля 40 рацыяналізатарскіх прапаноў.