Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Баранавiцкае аддзяленне Беларускай чыгункі

Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі аказвае новы від паслуг.

27 лістапада 2013

У верасні 2013 года Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі пачало аказваць кліентам новы від паслуг па транспартна - экспедыцыйнай дзейнасці. Аказваюцца паслугі па экспедавання перавозак экспартных, імпартных і транзітных грузаў. У сваёй працы аддзяленне максімальна рэалізуе прынцып «аднаго акна», ажыццяўляючы перавозку «ад дзвярэй да дзвярэй" і кіруючыся слоганам «Наш вектар - хуткасць, надзейнасць, сэрвіс».
Запрашаем да супрацоўніцтва грузаадправіцеляў і грузаатрымальнікаў, рэзідэнтаў і нерэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь. Па дамове на транспартна - экспедыцыйнае абслугоўванне Баранавіцкае аддзяленне ажыццяўляе своечасовую падачу вагонаў пад пагрузку, распрацоўку лагістычных схем, апавяшчэнне кліента аб прасоўванні грузу ў межах РБ, тэрмінальную апрацоўку грузаў, мытнае афармленне.
Кліент для нас - абсалютная каштоўнасць.
Чакаем Вашых прапаноў да супрацоўніцтва.

Да спісу навін за 2013 год