Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Баранавiцкае аддзяленне Беларускай чыгункі

На Баранавіцкім аддзяленні ярка і весела прайшло культурна-масавае мерапрыемства "Чыгуначная сям'я - творчая сям'я»

24 верасня 2019

14.09.2019 года на базе санаторыя «Магістральны» аддзяленне Свіцязь адбылося свята сям'і «Чыгуначная сям'і - творчая сям'я". Арганізаваў і правёў свята Культурна - спартыўны цэнтр УП «Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі". Мэтай свята стала арганізацыя культурнага вольнага часу работнікаў аддзялення і членаў іх сем'яў. Прапаганда здаровага ладу жыцця, як важнага сродку ўмацавання сям'і і рэалізацыя дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на Баранавіцкім аддзяленні сталі задачай свята. У мерапрыемстве бралі ўдзел сям'і ў складзе - тата і мама работнікі прадпрыемстваў чыгункі, а таксама іх дзеці ва ўзросце да 12 гадоў. Свята праходзіла ў чатыры этапы: першы этап - кулінарны паядынак «Сямейны сняданак»; другі этап - танцавальны флэшмоб «Танцуюць усе"; трэці этап - забаўляльная праграма "Падарожжа па станцыях» і чацвёрты этап - «Творчая майстэрня». Першае месца прысуджана сям'і Крапівіных (Нод-2), другое месца заняла сям'я Мацко (ЭЧ-2), трэцяе месца - сям'я Грышкевіч (шч-3). Адмысловымі прызамі ўзнагароджаны: сям'я Крапівіных - за папулярызацыю здаровага ладу жыцця і правільнага харчавання; сям'я Мацко - за творчы падыход да выканання задання «Лясная фантазія»; сям'я Каскевіч - за вакальныя дадзеныя ў песенным конкурсе «Караоке». У розыгрышы прыза «шчасліўчыкі» выйграла сям'я Крапівіных. Да спісу навін за 2019 год