На Баранавіцкім аддзяленні чыгункі вызначылі пераможца адборачнага этапу конкурсу «Майстар манеўраў» які прадставіць аддзяленне на дарожным конкурсе ў г.Мінску
10 кастрычніка 2019
Конкурс прайшоў на базе Баранавіцкага падраздзялення Дарожнага цэнтра па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнню кваліфікацыі кадраў сярод працаўнікоў станцый наступных прафесій: сигналисты, складальнікі цягнікоў, рэгуліроўшчыкі хуткасці руху вагонаў. Удзельнікі годна справіліся з конкурснай праграмай, якая складалася з наступных заданняў: візітная картка, аповяд пра сябе, свае захапленні - «Тут Радзімы маёй пачатак», прафесійнае заданне - «Я прафесіянал», творчае заданне - «Зорная краіна». Ганаровае першае месца заняў складальнік цягнікоў станцыі Баранавічы-Цэнтральныя Павел Лукашэня, які выступаў пад нумарам чатыры. Таленавіты і актыўны працаўнік прадставіць аддзяленне чыгункі на дарожным этапе конкурсу «Майстар манеўраў». Да спісу навін за 2019 год