Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Баранавiцкае аддзяленне Беларускай чыгункі

Вучні УА «Сярэдняя школа №7» з экскурсіяй наведалі Баранавіцкае лакаматыўнае дэпо

07 лютага 2020

27 студзеня 2020 лакаматыўнае дэпо Баранавічы з вытворчай экскурсіяй наведалі навучэнцы 8 класа УА «Сярэдняя школа №7». Школьнікі ўбачылі цэх па рамонце электрацягнікоў, участак сярэдняга і бягучага рамонту БКГ, а так жа зала гісторыі лакаматыўнага дэпо. Начальнік лакаматыўнага дэпо Баранавічы, Альшэўскі Сяргей Аляксандравіч, праводзячы экскурсію навучэнцам, распавёў аб гісторыі стварэння і развіцця лакаматыўнага дэпо, колькасці работнікаў і плошчы займаемай прадпрыемствам. Растлумачыў школьнікам – работнікі якіх прафесій выконваюць свае службовыя абавязкі на прадпрыемстве і якія навучальныя ўстановы рыхтуюць неабходных спецыялістаў, занятых на чыгуначным транспарце. У ходзе гутаркі са школьнікамі начальнік дэпо нагадаў аб тым, што чыгунка-зона павышанай небяспекі. Распавёў аб правілах паводзінаў на чыгуначных шляхах, неабходнасці пераходзіць чыгуначных шляху толькі ў строга адведзеных месцах, знаходзіцца на бяспечнай адлегласці ад кантактнага провада, а так жа аб тым, што забараняецца катацца на дахах, падножках, пераходных пляцоўках вагонаў. Таксама ў ходзе экскурсіі школьнікі наведалі залу гісторыі, дзе яны азнаёміліся з галоўнымі падзеямі ў гісторыі прадпрыемства. Навучэнцы на свае вочы ўбачылі экспанаты ХІХ, XX года, фотаматэрыялы, макеты лакаматываў, узоры інструментаў і прыбораў, праз якія прасочваецца мінулае і сучаснасць лакаматыўнага дэпо. Найбольшую цікавасць у школьнікаў выклікала гісторыя развіцця і ўдасканалення лакаматываў ў розныя перыяды, пачынаючы з паравозаў серыі «У» і заканчваючы электравозы серыі БКГ. Кіраўніцтва школы выказала падзяку за праведзеную экскурсію і адзначыла, што такая праца са школьнікамі дае ім магчымасць задумацца аб выбары сваёй будучай прафесіі. Да спісу навін за 2020 год