Закрыццё сезона дзейнасці студатрадаў
24 жніўня 2023
У мерапрыемстве прынялі ўдзел студатрады Ваўкавыскай дыстанцыі пуці, Баранавіцкага вагоннага ўчастка, Ваўкавыскага лясгаса, Ваўкавыскай камунальнай гаспадаркі.
Пачалося мерапрыемства з мітынгу-рэквіема ў памяць нізянскіх камсамольцаў-падпольшчыкаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, што адбыўся ў Ваўкавыску ва ўрочышчы "Парахоўня".
Затым удзельнікі наведалі музей ААТ "Краснасельскбудматэрыялы", а таксама аглядную пляцоўку на крэйдавых кар'ерах.
На тэрыторыі санаторыя "Пралеска" адбыўся дыялог студатрадаўцаў з прадстаўнікамі РАНС, Ваўкавыскага РВК, прафсаюзаў, ГА "БРСМ".
Заключным этапам сустрэчы сталі гульні і песні пад гітару ад кожнага студатрада.














