Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Баранавiцкае аддзяленне Беларускай чыгункі

Лідская дыстанцыя сігналізацыі і сувязі

 

Начальнік дыстанцыі

Дужык Лявонцій Аляксандравіч

Кантактная інфармацыя:

Тэл.: (+375 154) 53 62 40
Факс: (+375 154) 52 02 93
Е-mail: lida_sch@brnv.rw.by
Адрас: Гродзенская вобл., 231300, г. Ліда, вул. Выдайко, 1

 
 
Гісторыя дыстанцыі

Пачатак  утварэння  Лідскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі сыходзіць у канец 1939-пачатку 1940 года (загад НКПС СССР № 24а ад 1940/01/08), а яе гісторыя складаецца з гісторый чатырох дыстанцый: Лідскай, Беластоцкай, Гродзенскай і Ваўкавыскай. У свой час астатнія пералічаныя прадпрыемствы, з прычыны перанайменняў і рэарганізацый, спынілі сваё існаванне. На падставе загаду Начальніка Беларускай чыгункі ад 12 снежня 2000 года № 154 Н, Лідская і Гродзенская дыстанцыі былі рэарганізаваны ў Лідскую дыстанцыю сігналізацыі і сувязі.

Сучасны этап

Працягласць аб'яднанай дыстанцыі складае 677,5 км. Размешчана яна ў 13 раёнах Гродзенскай і Брэсцкай абласцей.

Асноўныя напрамкі дзейнасці:

  • забеспячэнне аператыўнай сувяззю іншых падраздзяленняў жалезнай дарогі;
  • арганізацыя перавозачнага працэсу;
  • забеспячэнне бяспекі руху цягнікоў.