Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі аказвае новы від паслуг.
27 лістапада 2013
У верасні 2013 года Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі пачало аказваць кліентам новы від паслуг па транспартна - экспедыцыйнай дзейнасці. Аказваюцца паслугі па экспедавання перавозак
экспартных, імпартных і транзітных грузаў. У сваёй працы аддзяленне максімальна рэалізуе прынцып «аднаго акна», ажыццяўляючы перавозку «ад дзвярэй да дзвярэй" і
кіруючыся слоганам «Наш вектар - хуткасць, надзейнасць, сэрвіс».
Запрашаем да супрацоўніцтва грузаадправіцеляў і грузаатрымальнікаў,
рэзідэнтаў і нерэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь.
Па дамове на транспартна - экспедыцыйнае абслугоўванне Баранавіцкае аддзяленне ажыццяўляе своечасовую падачу вагонаў пад пагрузку, распрацоўку лагістычных схем, апавяшчэнне кліента аб прасоўванні
грузу ў межах РБ, тэрмінальную апрацоўку грузаў, мытнае афармленне.
Кліент для нас - абсалютная каштоўнасць.
Чакаем Вашых прапаноў да супрацоўніцтва.